BE RU EN

Беларусы могуць падаваць у Польшчы заяўкі на дапамогу Dobry Start

  • 1.07.2025, 17:40

Каму яна належыць і як яе атрымаць.

З 1 ліпеня 2025 года ў Польшчы пачынаецца прыём заявак на выплату дапамогі для збору ў школу Dobry Start. Яго памер складае 300 злотых. Прыём заявак працягнецца да 30 лістапада.

Калі дакументы на дапамогу будуць пададзены да 31 жніўня, выплата будзе ажыццёўлена да 30 верасня. Калі пазней - сродкі прыйдуць на рахунак цягам двух месяцаў з дня падачы.

Выплата 300 злотых да пачатку навучальнага года належыць кожнаму школьніку, якому ў момант атрымання дапамогі споўнілася не больш за 20 гадоў (дзіцяці з інваліднасцю - 24 гадоў). Праграма не распаўсюджваецца на тых, хто наведвае дзіцячы сад ці «зэрувку» (нулявы клас), а таксама на студэнтаў.

Куды падаць заяўку

Заяўкі прымае Упраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS).

Падаць заяўку можна толькі онлайн - праз сайт empatia.mpips.gov.pl, інтэрнэт-банкінг або праз партал PUE ZUS.

У заяўцы неабходна ўказаць нумар банкаўскага рахунку, на які будуць пералічаныя сродкі, адрас электроннай пошты і нумар тэлефона, а таксама іншую неабходную інфармацыю. Калі заяўка пададзена дакладна, у лісце, адпраўленым на электронную пошту, ці ў асабістым кабінеце PUE ZUS будзе адлюстравана пацверджанне.

Якія дакументы патрэбны

Для падачы заяўкі трэба падаць:

- дакументы бацькоў, у тым ліку карты побыту ці іншыя дакументы, якія пацвярджаюць права на працаўладкаванне ў Польшчы

- кантактныя дадзеныя бацькоў

- інфармацыю пра сацыяльнае страхаванне

- нумар і адрас навучальнай установы, якую наведвае дзіця

- нумар рахунку для залічэння сродкаў

- дакументы, якія пацвярджаюць інваліднасць (калі ёсць)

- дакументы, якія пацвярджаюць усынаўленне (калі ёсць)

пры неабходнасці - іншыя дакументы, якія пацвярджаюць статус заяўніка і яго права на выплату.

Апошнія навіны