BE RU EN

У менскай ВНУ прыдумалі свае правілы вылучэння інтэрната

  • 1.07.2025, 19:11

Засялялі як хацелі, а не паводле закону.

Адна з менскіх ВНУ прыдумала свае правілы засялення і высялення з інтэрната. Гэтым ушчамляліся правы навучэнцаў. Гэта высветлілася падчас праверкі, паведаміла пракуратура Менска.

Нормы палажэння аб інтэрнаце адной са сталічных ВНУ супярэчылі патрабаванням заканадаўства – ад студэнтаў патрабавалі прыкласці да заявы дадатковыя дакументы, якія ВНУ магла атрымаць самастойна.

Акрамя таго, і права засяліцца без чаргі ці ў першую чаргу было не ў тых катэгорый людзей, якія прапісаныя ў заканадаўстве. Гэта высветлілася падчас пракурорскай праверкі.

«Для асобных катэгорый навучэнцаў замацаванае пераважнае права на атрыманне жылога памяшкання ў інтэрнаце ў парадку агульнай чаргі», – паведамілі ў пракуратуры.

Пры гэтым былі абмежаваныя правы на засяленне для тых, хто мае патрэбу з ліку студэнтаў старэйшых курсаў, якія дапускалі парушэнні дысцыпліны і іншыя правапарушэнні.

Дзейнаму заканадаўству не адпавядалі і нормы палажэння ўстановы адукацыі аб падставах высялення навучэнцаў з інтэрната.

У выніку праз пратэст намесніка пракурора Менска лакальны прававы акт прыведзены ў адпаведнасць з заканадаўствам, палажэнне аб інтэрнаце прынятае ў новай рэдакцыі.

Апошнія навіны