BE RU EN

Францыя аднаўляе вытворчасць крылатых ракет SCALP

  • 10.07.2025, 10:15

Пасля 15-гадовай паўзы.

Францыя супольна з хаўруснікамі ўпершыню за 15 гадоў аднавіла вытворчасць крылатых ракет SCALP/Storm Shadow, якія добра зарэкамендавалі сябе з пачаткам ўварвання РФ ва Украіну, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Twitter міністра абароны Францыі Себасцьяна Лекарню.

«Вытворчасць ракет SCALP для аснашчэння нашых узброеных сіл адновіцца ў 2025 годзе, праз 15 гадоў пасля нашай апошняй замовы», – адзначыў міністр абароны Францыі.

З яго слоў, пастаўленыя ва Украіну франка-брытанскія ракеты SCALP/Storm Shadow прадэманстравалі сваю эфектыўнасць у сучасных баявых дзеяннях высокай інтэнсіўнасці.

«Супольнае прадпрыемства Францыі, Вялікай Брытаніі, Італіі і Нямеччыны, на якім будуць вырабляць ракеты, з'яўляецца сімвалам вядучай абароннай прамысловасці Еўропы», - дадаў Лекарню.

Што вядома аб ракетах SCALP

Упершыню Францыя перадала Украіне дальнабойныя SCALP у 2023 годзе. У ліпені 2023 г. было вядома, што Сілам абароны перададуць 50 ракет. Зрэшты, ужо ў студзені 2024 года французскі лідар Эмануэль Макрон анансаваў пастаўку яшчэ 40 адзінак.

Характарыстыкі ракеты:

даўжыня - 5,1 метра;

дыяметр корпуса - 630 мм;

маса - 1300 кілаграмаў;

аперацыйная далёкасць, паводле інфармацыі ад распрацоўніка - 560 кіламетраў.

У той жа час таксама ёсць экспартны варыянт, які мае меншую далёкасць і вагу баявой часткі.

Апошнія навіны