BE RU EN

У Гомелі на прыпынку мужчына чамусьці парэзаў сабе шыю

  • 10.07.2025, 11:09

Яго затрымала міліцыя.

У Гомелі на прыпынку мужчына парэзаў сабе шыю, яго затрымала міліцыя. Высветлілася, што ён знаходзіўся пад дзеяннем псіхатропных рэчываў, піша «Белка» са спасылкай на пракуратуру Гомеля.

Як высветлілася, 38-гадовы гамяльчук даўно стаіць на ўліку ў наркадыспансеры — яго ўжо судзілі больш за дзесяць разоў, у тым ліку за наркотыкі. Ён ніяк не можа пераадолець залежнасць.

Аднойчы ў сакавіку ён замовіў у інтэрнэце мефедрон, атрымаў адрас схованкі, забраў скрутак і пайшоў у раён Шведскай Горкі. Там, у адной з новабудоўляў, на лесвічнай пляцоўцы, увёў сабе ў вену частку парашка. Але адразу зразумеў, што гэта не мефедрон, а нешта горшае – альфа-PVP, вельмі небяспечны наркотык. Пасля гэтага яго ўспаміны абрываюцца.

Міліцыя затрымала гамельчука на прыпынку «Вуліца Пенязькова», дзе ён ужо рэзаў сабе шыю нажом. Пры вобыску знайшлі рэшткі таго ж рэчыва. Яму выставілі абвінавачанне ў незаконным набыцці, захоўванні і перавозцы псіхатропаў без мэты збыту. За гэта пагражае да 5 пяці год пазбаўлення волі. Справа зараз у судзе, распавёў старшы памочнік пракурора Уладзімір Плоскі.

Альфа-PVP - гэта моцны сінтэтычны стымулятар, які хутка выклікае залежнасць і можа прывесці да небяспечных псіхозаў, галюцынацый і агрэсіі. Людзі пад яго ўздзеяннем часта здзяйсняюць невытлумачальныя і небяспечныя ўчынкі, прычыняюць шкоду сабе і навакольным.

У Гомелі на прыпынку мужчына чамусьці парэзаў сабе шыю

Выявілася, што ён быў пад кайфам ад псіхатропных рэчываў. Сам ён толкам не памятае, што адбылося ў той сакавіцкі дзень - карціну падзей дапамаглі аднавіць следчыя.

Апошнія навіны