BE RU EN

Навальніца ў Магілёве: загінула жанчына, пацярпела дзіця

  • 10.07.2025, 11:59

Стыхія зрывала дахі і валіла дрэвы.

У ноч на 10 ліпеня ў Магілёве і раёне лютаваў навальнічны фронт з парывамі ветру да 23 м/с. Паводле аператыўных звестак МНС, за некалькі гадзін - з 01:50 да 03:30 - вецер пашкодзіў дахі будынкаў, паваліў дрэвы і стаў прычынай трагедыі.

У выніку падзення дрэва загінула жанчына. Паводле звестак Следчага камітэта, трагедыя адбылася блізу дзвюх гадзін ночы ля рачнога порта на рацэ Дняпро. 32-гадовая жанчына разам з мужам прыехала на рыбалку. Падчас начной непагадзі яны схаваліся пад дрэвам. Моцны вецер паваліў яго на плед, дзе знаходзіліся муж і жонка.

Яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі праз непагадзь, сярод іх - дзіця 2010 года нараджэння. Усе дастаўленыя ў шпіталь.

Стыхія таксама ўдарыла па інфраструктуры: праз адключэнне чатырох ліній электраперадачы спыніліся два паравыя катлы і турбагенератары на Магілёўскай ЦЭЦ-2. Да 05:45 станцыя аднавіла працу - пачалася падача пары.

Апошнія навіны