У Кіеве застрэлілі палкоўніка СБУ
- 10.07.2025, 12:06
Невядомы адкрыў страляніну падчас выхаду афіцэра з кватэры.
Невядомы забіў афіцэра СБУ Івана Вароніча ў Кіеве. Гэта адбылося блізу 8 раніцы.
Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў экс-выведнік Раман Чэрвінскі, інфармуе Цензор.НЕТ.
«Сёння здарылася страта асабіста для мяне і для многіх патрыятычных супрацоўнікаў СБУ. Варожым дыверсантам быў забіты дастойны афіцэр (палкоўнік) Вароніч Іван Іванавіч. Вечная памяць, пашана і гонар!» - распавёў ён.
Са слоў Чэрвінскага, Вароніч быў чалавекам, які з 2014 года змагаўся з ворагам і быў адным з тых, хто пачаў у Службе кірунак, які зараз стварае шмат праблем для захопнікаў.
«Пяццю стрэламі ва ўпор, падчас выхаду з кватэры, сёння а 8-й гадзіне раніцы варожы кілер выканаў сваю брудную працу», – падсумаваў ён.
Раней праваахоўнікі паведамілі, што ў Галасееўскім раёне Кіева адбылася стральба, у выніку якой загінуў мужчына.