Як выглядае павалены бурай лес ля Магілёва
- 10.07.2025, 17:59
З вышыні птушынага палёту.
Уначы з 9 на 10 ліпеня ў Беларусі бушавала непагадзь. Мацней за ўсё яна прайшлася па паўночна-ўсходняй частцы краіны.
Так ноччу навальніцы і шквалісты вецер пакінулі без святла большую частку Магілёва і больш за 60 населеных пунктаў раёна.
Працаўнікі лясной гаспадаркі паказалі здымкі з борта гелікоптара, піша БелТА.