Арына Сабаленка пакідае Уімблдон
- 10.07.2025, 19:08
Беларуска саступіла амерыканцы.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў паўфінале Уімблдона саступіла амерыканцы Амандзе Анісімавай і закончыла свой выступ на турніры.
Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 38 хвілін і скончылася з лікам 4:6, 6:4, 4:6. Матч некалькі разоў перарываўся праз спякоту.
У фінале Анісімава згуляе з пераможцай пары Белінда Бенчыч (Швайцарыя) — Іга Свентэк (Польшча).