У Менску паваленыя дрэвы і падтоплены ГЦ: наступствы гвалтоўнай залевы
- 10.07.2025, 19:28
Вуліцы ператварыліся ў сапраўдныя рэкі.
У Менску прайшоў гвалтоўны летні пролівень. На кароткі час горад накрыла белай заслонай моцнага дажджу. Але гэтага было досыць, каб у гандлёвым цэнтры Avia Mail у «Мінск-Міры» здарылася непрыемнасць — фантан вады даслоўна біў крыніцай з адтуліны ў падлозе.
Здарэнне знялі на відэа жыхары квартала і размясцілі ў тэлеграм-канале «Дана фантана».
Паводле аператыўных звестак МНС, у Менску зарэгістраваныя падтапленні ў Цэнтральным, Савецкім і Партызанскім раёнах горада, зафіксаванае прыпыненне грамадскага транспарту. Таксама адбылося 6 выпадкаў падзення дрэў у Заводскім, Цэнтральным і Маскоўскім раёнах.
Работнікі МНС дапамагаюць з прыборкай паваленых дрэў. У месцы падтапленняў накіравана спецыяльная тэхніка.
Але, вядома, больш за ўсё пацярпелі сталічныя дарогі. Некаторыя з іх ператварыліся ў сапраўдныя рэкі.