Трамп анансаваў пастаўкі зброі Украіне і важную заяву што да Расеі
- 11.07.2025, 11:33
Прэзідэнт ЗША незадаволены Пуціным.
ЗША будуць пастаўляць зброю Украіне праз NATO. Яе кошт цалкам будзе аплачваць Альянс.
Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, паведамляе Reuters. Трамп дэталізаваў, што ЗША ўклалі новае пагадненне з супольнікамі з NATO і Украінай аб пастаўках амерыканскай зброі.
"Мы пастаўляем зброю NATO, і NATO аплачвае гэтую зброю на 100%. Такім чынам, зброя накіроўваецца NATO, а затым NATO пастаўляе гэтую зброю (Украіне), і NATO аплачвае гэтую зброю”, — патлумачыў кіраўнік Белага дома.
"Мы пастаўляем зброю NATO, і NATO кампенсуе поўны яго кошт”, — дадаў ён.
Акрамя таго, Трамп анансаваў, што ў панядзелак зробіць “важную заяву” аб РФ.
Характэрна, што апошнім часам Трамп незадаволены Пуціным і адсутнасцю прагрэсу ў спыненні вайны.
"У панядзелак я зраблю важную заяву аб Расеі", - сказаў коратка Трамп у інтэрв'ю NBC News, адмовіўшыся ад далейшых падрабязнасцяў.