BE RU EN

Украінскія дроны атакавалі авіязавод, дзе Расея робіць МіГі

  • 11.07.2025, 9:14

БПЛА ўдарылі па Падмаскоўі.

У Туле, Падмаскоўі і Цвярской вобласці прагрымелі выбухі каля буйных прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу акупантаў.

Са звестак расейскіх СМІ і суполак, стала вядома, што ноччу дроны атакавалі падмаскоўную Дубну, дзе знаходзіцца прадпрыемства «Кранштат», якое распрацоўвае БПЛА. Гэта не першая атака на гэты завод, піша UNIAN.

Таксама ўначы дроны атакавалі Лухавіцкі авіяцыйны завод, які вырабляе знішчальнікі МіГ-29, МіГ-23, МіГ-29К/КУБ, МіГ-29м/М2.

Акрамя гэтага прылёт зафіксаваны ў Цвярской вобласці. Там прагрымеў цэлы шэраг выбухаў.

Расавіяцыя ноччу абвясціла аб увядзенні «часовых абмежаванняў» у маскоўскім аэрапорце Жукоўскі. А ўжо раніцай Расавіяцыя закрыла галоўны аэрапорт Санкт-Пецярбурга Пулкава.

Гэта было зроблена адразу пасля таго, як Мінабароны РФ адрапартавала пра 155 збітыя за ноч украінскія беспілотнікі.

Такія меры Расавіяцыя звычайна прымае пры пагрозе з'яўлення ўкраінскіх беспілотнікаў у рэгіёне, дзе знаходзіцца аэрапорт.

Апошнія навіны