BE RU EN

Беларусаў зноў чакаюць залевы

  • 11.07.2025, 9:21

Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е сёння.

У пятніцу, 11 ліпеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Паводле звестак Белгідрамета, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы, месцамі — моцныя проліўні. Днём у асобных раёнах сіноптыкі спрагназавалі град. Што тычыцца тэмпературы, уночы яна складзе ад + 12 да +18°С (па паўночным усходзе да +21°С), а ўдзень будзе вагацца ў межах ад +15°С па паўднёвым захадзе да +31°С па паўночным усходзе Беларусі.

Прагноз надвор'я па рэгіёнах:

Берасце +16..+18°С, воблачна з праясненнямі. Магчымы кароткачасовы дождж (імавернасць ападкаў 30-40%), навальніца.

Віцебск +28..+ 30°С. воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж (імавернасць ападкаў 80-90%), навальніца, пры навальніцы — моцныя ліўні і град.

Гомель +24..+26°С воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж (імавернасць ападкаў 80-90%), навальніца.

Гародня +17..+19°С, воблачна з праясненнямі. Магчымы кароткачасовы дождж (імавернасць ападкаў 30-40%), навальніца.

Магілёў +24..+26°С, воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж (імавернасць ападкаў 80-90%), навальніца.

Менск +20..+22°С, воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж (імавернасць ападкаў 80-90%).

Апошнія навіны