BE RU EN

Стала вядома аб ліквідацыі камандзіра Расейскай брыгады марскіх пяхотнікаў

  • 11.07.2025, 11:11

Ён мог загінуць у Курскай вобласці.

У расейскім сяле Мусірмы ў Чувашскай Рэспубліцы пахавалі камандзіра 155 брыгады марской пяхоты Сяргея Ільіна. Ён меркавана быў ліквідаваны ў Курскай вобласці.

Пра смерць расейскага вайскоўца напісаў кіраўнік Урмарскай муніцыпальнай акругі Васіль Шыгільдзееў.

У РФ заявілі, што вайсковец РФ загінуў падчас «спецыяльнай вайсковай аперацыі», але дакладнай прычыны смерці не пазначылі.

Громадське мяркуе, што Ільін мог памерці ў выніку ўдару Сіл абароны па камандным пункце ў пасёлку Коранева ў Курскай вобласці, 2 ліпеня. Тады ў выніку ўдару УСУ загінулі начальнік штаба брыгады Леанід Башкардзін і палкоўнік ВМС РФ Нарыман Шыхаліеў.

Апошнія навіны