BE RU EN

Шэсць гадоў таму лукашысты пампезна адкрылі завод выпуску лекаў

  • 11.07.2025, 11:43

Але нешта пайшло не паводле плану.

На аўкцыён выставілі завод у Скідзелі, дзе планавалі выпускаць лекавыя прэпараты.

Вытворчае складское памяшканне плошчай 2 053,7 м² належыць кампаніі «Навалок» і знаходзіцца ў горадзе Скідзель Гарадзенскага раёна.

Пачатковы кошт маёмасці — 1 060 000 рублёў.

Прадпрыемства ўрачыста адкрылі ў сакавіку 2019 года. Адкрываць завод тады прыехалі на той момант кіраўнік савета рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і міністр аховы здароўя Валерый Малашка.

Там збіраліся выпускаць таблеткі і капсулы — больш за 78 млн. адзінак прадукцыі на год, у тым ліку прэпараты для лячэння ВІЧ, туберкулёзу і дыябету, другі - 76,86%.

У праект інвеставалі каля 3,6 млн даляраў.

У гэтым годзе ў кампаніі пачалі назапашвацца запазычанасці ў выплаце падаткаў і ўнёскаў у бюджэт.

Апошнія навіны