BE RU EN

Ці абстраляла расейская СПА самалёт, які ляцеў з Менска?

  • 11.07.2025, 12:00

Яго маглі пераблытаць з украінскім дронам.

Пра гэта напісаў тэлеграм-канал «ОтВинта»:

- Падпісчыкі цікавяцца, ці праўда ўчора расейскай СПА на падлёце да Масквы быў абстраляны самалёт «Аэрафлота», які выконваў рэйс з Менска? Нібыта яго памылкова прынялі за ўкраінскі дрон.

Адкажам так, па трэку гэтага борта на FR24 не відаць нейкіх незвычайных адхіленняў ад маршруту. Ну і галоўнае - нібыта абстраляны ўчора позна ўвечары борт праз усяго 1,5 гадзіны пасля пасадкі ва Унукава ўжо выконваў наступны рэйс у Махачкалу.

Так што высновы рабіце самі.

Апошнія навіны