BE RU EN

Індэксы ЗША абнавілі рэкорды

  • 11.07.2025, 12:31

Інвестары не асцерагаююцуа праз мыты Трампа.

Індэксы S \u0026 P 500 і NASDAQ у чацвер, 10 ліпеня, закончылі таргі на новых рэкордных узроўнях, бо інвестары далей не звяртаюць увагі на асцярогі з нагоды мытаў ЗША. Напярэдадні амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў мыты на імпарт медзі і новыя тарыфы для Бразіліі.

У чацвер, 10 ліпеня, індэкс S\u0026 P 500 закрыўся на ўзроўні 6280,46, паказаўшы рост на 0,27% да закрыцця ў сераду, 9 ліпеня. Індэкс NASDAQ закончыў дзень на ўзроўні 20 630,67, дадаўшы 0,09%, а індэкс Dow Jones – 44 650,64, падняўшыся на 0,43%.

Як адзначае CNBC, нягледзячы на рост гандлёвай напружанасці, амерыканскія рынкі змаглі дасягнуць рэкордных максімумаў, аднавіўшыся ад значных страт, панесеных вясной.

Апошнія навіны