BE RU EN

Крэмль перадаў Трампу новыя прапановы наконт Украіны

  • 11.07.2025, 12:58

Новыя ідэі Расеі агучыў Лаўроў.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа атрымала ад Расеі новыя прапановы аб урэгуляванні ва Украіне. Пра гэта на брыфінгу ў чацвер паведаміла афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамента Тэмі Брус.

Паводле ейныхслоў, новыя ідэі Крамля былі агучаныя на сустрэчы дзяржсакратара Марка Рубіё і кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова, якая адбылася напярэдадні ў Малайзіі.

«Расейцы падзяліліся некаторымі ідэямі, якія ён (Рубіё - ТМТ) данясе да прэзідэнта. І, вядома, мы паглядзім, што ён скажа. Прэзідэнт заўсёды кіруе такога кшталту пастановамі», - сказала Брус.

Яна нагадала, што і Рубіё, і Трамп расчараваныя адсутнасцю прагрэсу ва ўрэгуляванні крызісу вакол Украіны. Сам кіраўнік Дзярждэпа, пакідаючы Малайзію, дзе адбылася сустрэча з Лаўровым, якая доўжылася менш за гадзіну, заклікаў не чакаць шмат чаго ад новых прапаноў Крамля. «Я б не назваў гэта нечым, што гарантуе мір», - сказаў ён.

Апошнія навіны