Украінская выведка падарвала станцыю спадарожнікавай сувязі расейцаў
- 11.07.2025, 14:42
Выбух прагрымеў у Мелітопалі.
У часова акупаваным Мелітопалі Запарожскай вобласці 10 ліпеня прагрымеў выбух, у выніку чаго былі ліквідаваныя пяць вайскоўцаў краіны-агрэсаркі РФ, паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны ў пятніцу, 11 ліпеня.
Выбух прагрымеў на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў, дзе расейцы абсталявалі лагістычную базу, месцы размяшчэння асабовага складу і вайсковага транспарту.
Са звестак ГУВ, у момант дэтанацыі акупанты разгружалі вайсковы транспарт. Акрамя ліквідацыі захопнікаў была знішчана апаратная станцыя забеспячэння спадарожнікавай сувязі. Камандзіры расейскага войска планавалі выкарыстоўваць яе для кіравання акупацыйнымі войскамі.
Адзначаецца, што аперацыю ажыццявілі выведка і мясцовы рух супраціўлення.