BE RU EN

СБУ сарвала адзін з планаў РФ

  • 11.07.2025, 16:08

У Харкаве знойдзеная буйная схованка з арсеналам для абсталявання дыверсійных груп.

Контрвыведка Службы бяспекі Украіны супольна з Дзяржаўным бюро расследаванняў выкрыла таемную схованку зброі і боепрыпасаў у Харкаве.

Паводле інфармацыі следства, гэтая схованка была абсталяваная на заданне расейскіх спецслужбаў і рыхтавалася для дыверсійных груп акупантаў у Харкаўскім рэгіёне.

Нелегальная схованка знаходзілася ў адным з гаражных боксаў у абласным цэнтры. Падчас вобыскаў у гэтым памяшканні супрацоўнікі СБУ і ДБР выявілі і канфіскавалі:

- значную колькасць боепрыпасаў, напрыклад, патроны да стралковай зброі,

- ручныя гранаты,

- супрацьтанкавыя міны,

- некалькі РПГ і гранаты да іх.

Пад працэсуальным кіраўніцтвам Харкаўскай абласной пракуратуры працягваюцца следчыя дзеянні па ўстанаўленні паходжання зброі і боепрыпасаў. Высвятляюцца ўсе акалічнасці гэтага злачынства і іншыя асобы, якія могуць мець дачыненне да яго.

Апошнія навіны