Якое надвор'е чакае беларусаў у выходныя
- 11.07.2025, 16:43
Прагноз на 12-14 ліпеня.
12 ліпеня варункі надвор'я ў Беларусі ў асноўным вызначацьме вобласць падвышанага атмасфернага ціску, толькі ў заходніх і крайніх паўночна-ўсходніх раёнах адаб’ецца ўплыў франтальных раздзелаў. Пераменная воблачнасць, піша сайт pogoda.by.
Пераважна без ападкаў, толькі месцамі на захадзе і ў крайніх паўночна-ўсходніх раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы ўначы слабы, удзень слабы да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9..+15°С, максімальная ўдзень +22..+28°С. Атмасферны ціск будзе расці.
13 ліпеня чакаецца паступленне цёплых няўстойлівых паветраных мас з тэрыторыі Украіны. Пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных кірункаў сярэдні, месцамі парывісты, удзень пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9..+15°С, максімальная ўдзень +22..+29°С.
14 ліпеня ўначы захаваецца ўплыў няўстойлівых паветраных мас, удзень надвор'е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць франтальны раздзел, які перамяшчаецца з тэрыторыі Польшчы. Пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер уначы пераменных кірункаў, удзень паўднёвай чвэрці парывісты, удзень пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +10..+17°С, максімальная ўдзень +25..+32°С, на захадзе Беларусі месцамі +22..+24°С.