Беларусы ў сацсетках дзеляцца відэа пралётаў расейскіх беспілотнікаў над краінай
- 11.07.2025, 17:00
Адзін з іх падобны да БПЛА «Герань».
Жыхары Гомельскага раёна і Магілёва апублікавалі ў сацсетках відэа пралёту расейскіх дронаў, піша «Флагшток».
У адным роліку з Гомельскага раёна буйны БПЛА чорнага колеру, падобны на расейска-іранскі ўдарны робат Shahed («Герань»). Такі БПЛА нясе 50-кілаграмовую баявую частку. Лятальны апарат можа здэтанаваць пры падзенні ці збіцці.
На іншым відэа, знятым у Магілёве, пралятае БпЛА, падобны на расейскую «Герберу» - буйны робат для адцягнення сіл СПА. Такі робат даляцеў учора да Літвы.
Нагадаем, маніторынгавыя каналы паведамлялі, што ў ноч на 10 ліпеня расейскія ўдарныя беспілотнікі ляцелі над тэрыторыяй Гомельскай вобласці.