BE RU EN

BILD: Ілан Маск шукаў у Трампу «вобраз бацькі»

  • 11.07.2025, 20:15

Кіраўніца апарата Белага дома раскрыла падрабязнасці.

У Ілана Маска была “амаль бацькавая фіксацыя” на Трампу — ён бачыў у ім “фігуру бацькі”. Пра гэта ў падкасце New York Post расказала кіраўніца апарата Белага дома Сьюзан Уайлз, піша BILD.

Кіраўнік апарата Белага дома Сьюзан Уайлз назірала канец сяброўства прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і тэхнамільярдэра Ілана Маска.

"Прэзідэнт быў вельмі, вельмі добры да яго, а ў Ілана было так шмат, што ён мог нам прапанаваць. Ён ведаў людзей і тэхналогіі, пра якія мы мелі мала ўяўлення”, — успамінае Уайлз.

Уайлз думае, што пэўны час гэта было выдатнае партнёрства, а сяброўства перайшло на асабісты ўзровень. Тэхнамагнат жыў як госць у маёнтку Трампа Мар-а-Лага і стаў амаль што сямейнікам прэзідэнта. Яго называлі "дзядзька Ілан".

Чаму Маск у выніку адвярнуўся ад Трампа, як думае Уайлз, да канца не зразумела.

"Я не разумею", - кажа чыноўніца.

Паводле ейных слоў, прэзідэнт да апошняга верыў, што Маск “заўсёды будзе карысны побач з намі”. Нягледзячы на горкі фінал гэтай гісторыі, Уайлз называе технамільярдэра “зачаравальнай асобай”, якая проста бачыць свет інакш — гэта цаніў у ім і Трамп.

Нагадаем, Ілан Маск актыўна фінансаваў кампанію Трампа 2024 года, быў частым госцем у Белым доме і адказваў за працу Дэпартамента дзяржаўнай эфектыўнасці. Іх стасункі сапсаваліся праз “вялікі і прыгожы закон” Трампа, які павялічвае дэфіцыт бюджэту ЗША на 5 трыльёнаў даляраў і пазбаўляе Tesla падатковых ільгот на экалагічныя аўтамабілі. Пасля таго як дакумент прыняў Кангрэс, Маск, які рэзка крытыкаваў законапраект, паабяцаў стварыць новую палітычную партыю.

Трамп у адказ прыстрашыў адклікаць мільярды даляраў дзяржаўнай падтрымкі, якія атрымліваюць Tesla і SpaceX.

Апошнія навіны