У Кіеве раздаюцца выбухі
- 11.07.2025, 21:31
Перад гэтым паветраныя сілы Украіны папярэдзілі пра атаку расейскіх БПЛА.
У Кіеве 11 ліпеня шумна праз выбухі, паведамляе карэспандэнт “Фокусу”.
Перад гэтым паветраныя сілы папярэджвалі пра пагрозу БПЛА ў сталіцы.
"Кіеў - пагроза выкарыстання ўдарных БпЛА! Магчымая праца СПА, падчас трывогі знаходзьцеся ў схованках!",- гаварылася ў паведамленні паветраных сіл.