BE RU EN

Прэзідэнт Фінляндыі: Пуцін - стратэгічны дурань і ваенны няўдачнік

  • 12.07.2025, 11:53

Крэмль спалохаецца правяраць дзеянне 5-га артыкула Дамовы аб NATO.

Вайна Расеі з Украінай з'яўляецца самай вялікай тактычнай і стратэгічнай памылкай у сучаснай гісторыі. Такое меркаванне прэзідэнт Фінляндыі Аляксандэр Стуб выказаў у інтэрв'ю выданню The Sydney Herald.

«Я б сцвярджаў, што гэта самая вялікая тактычная і стратэгічная памылка ў сучаснай гісторыі, бо ён (расейскі кіраўнік Уладзімір Пуцін, - рэд.) імкнуўся супакоіць Украіну; яна стане чальцом Еўрапейскага Звязу, і нарэшце NATO. Ён меў на мэце дэмантаваць NATO. Ну, ён толькі што падвоіў мяжу з NATO праз Фінляндыю. Ён меў на мэце разбурыць трансатлантычнае партнёрства. Разам мы зараз павялічваем нашы выдаткі на абарону да 5% [ВУП цягам 10 гадоў]. Ён меў на мэце разваліць ЕЗ. Што ж, я ніколі не бачыў яго больш аб'яднаным. Так што Пуцін пацярпеў няўдачу па ўсіх паказчыках», - падкрэсліў Стуб.

Таксама ён падкрэсліў, што Пуцін плаціць занадта высокую цану на вайне ва Украіне, бо яго войскі прасоўваюцца вельмі марудна.

«Глядзіце, сёлета ён прасунуўся на 0,25% украінскай сушы, што прывяло да 167 загінулых салдат на кіламетр. Гэта дастаткова высокі кошт», - адзначыў прэзідэнт Фінляндыі.

Разам з тым, паводле яго меркавання, Расея ў найбліжэйшыя гады будзе ўзбройвацца.

«Базавы сцэнар вельмі просты. Цягам наступных пяці-дзясяці гадоў для Расеі будуць актуальнымі дзве рэчы. Па-першае, яна не вернецца да мірнай ліберальнай дэмакратыі. А па-другое, яна працягне нарошчванне вайсковай сілы», - растлумачыў ён.

Стуб назваў Пуціна «стратэгічным дурнем і ваенным няўдачнікам» і выказаў меркаванне, што ён не стане правяраць дзеянне артыкула 5 Дамовы аб NATO, якая напад на кожнага чальца альянсу абвяшчае нападам на ўсіх.

Апошнія навіны