BE RU EN

Мянчук сарваў на вуліцы лукашэнкаўскі сцяг

  • 12.07.2025, 11:55

І пасля размовы з жонкай знайшоў яму «выкарыстанне».

У Менску вынеслі прысуд 35-гадоваму мужчыне, які «публічна здзекавася з дзяржаўнага сімвала Рэспублікі Беларусь», распавялі агенцтву «Минск-Новости» ў пракуратуры.

А палове на пятую раніцы мужчына ішоў па вуліцы Русіянава пасля сустрэчы з сябрамі. Ён заўважыў чырвона-зялёны сцяг на адным з будынкаў, падышоў, сарваў разам з мацаваннем і забраў з сабой.

Пазней растлумачыў, што хацеў павезці здабычу на лецішча, але раздумаўся пасля размовы з жонкай і павесіў сцяг на куст.

Асобу мужчыны неўзабаве ўстанавілі па камерах. Супраць яго распачалі крымінальную справу за «здзек з дзяржаўнага сімвала» (арт.370 КК).

Суд улічыў, што ў менчука ёсць маленькае дзіця, і прысудзіў да трох месяцаў арышту. Пастанова набыла моц.

Апошнія навіны