BE RU EN

Прэзідэнт Еўракамісіі адрэагавала на анансаваныя Трампам тарыфы для ЕЗ

  • 12.07.2025, 17:32

"Мы гатовы бараніць інтарэсы ЕЗ".

Прэзідэнт Еўракамісіі Уршула фон дэр Ляен стрымана адрэагавала на заяву прэзідэнта ЗША аб 30-працэнтных тарыфах на імпарт з ЕЗ з 1 жніўня.

У сваёй заяве ў сацсетцы Х Уршула фон дэр Ляен адзначыла, што агучаная Дональдам Трампам тарыфная стаўка для еўрапейскага імпарту будзе "біць па прадпрымальніках, спажыўцах і пацыентах па абодва бакі Атлантычнага акіяна".

- Мы працягнем працаваць над (гандлёвым) пагадненнем да 1 жніўня. У той жа час мы гатовыя бараніць інтарэсы ЕЗ з дапамогай прапарцыйных контрзахадаў, - напісала прэзідэнт Еўракамісіі.

Апошнія навіны