BE RU EN

Эксперты прагназуюць паслабленне беларускага рубля да даляра

  • 13.07.2025, 8:20

У чым прычына.

У Беларусі сярэднегадавы курс нацвалюты да даляра ў 2025 годзе будзе блізу 3,28 рубля, прагназуюць эксперты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР). Аналітыкі патлумачылі, якія рызыкі бачаць для беларускага рубля.

«Паслабленню беларускага рубля ў другой палове года ў параўнанні з цяперашнімі ўзроўнямі будзе спрыяць дэфіцыт знешняга гандлю і прагназаванае вяртанне да канца года курсу расейскага рубля да даляра да ўзроўню вышэй за 90 расейскіх рублёў за даляр», – прагназуюць эксперты.

Аслабленне беларускага рубля да расейскай валюты і захаванне павышанай інфляцыі ў РФ таксама застануцца праінфляцыйнымі фактарамі, мяркуюць аналітыкі.

На 2026 і 2027 гады ў ЕАБР прагназуюць, што сярэднегадавы курс даляра ў Беларусі можа скласці 3,69 і 4,01 рубля адпаведна.

Апошнія навіны