BE RU EN

Для беларусаў увялі падатковую навінку

  • 13.07.2025, 17:36

Некаторым давядзецца раскашэліцца.

У Беларусі змянілі памер пені, якую налічваюць за несвоечасова ці не поўнасцю выплачаныя падаткі. З 25 чэрвеня яе павысілі. Пра гэта паведамляе падатковая.

«З 25 чэрвеня пры выкананні плацельнікам падатковага абавязальніцтва ў больш позні тэрмін у параўнанні з тэрмінам, вызначаным падатковым заканадаўствам, за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі плацяжу налічваюцца пені паводле стаўкі 0,0271 адсотка ад нявыплачанага падатку, збору, мыты», – папярэдзілі ў інспекцыі. Раней гэтая пені складала 0,0264% – яе не мянялі з 28 чэрвеня 2023 года.

Прычына гэтага новаўвядзення – пастанова Нацбанка падняць з 25 чэрвеня стаўку рэфінансавання з 9,5 да 9,75% гадавых.

Нагадаем, падаткавікі могуць налічыць пені ў тым ліку пры нявыплаце (ці няпоўнай) маёмасных збораў.

Апошнія навіны