BE RU EN

Нетаньяху заявіў пра гатоўнасць Ірана ўжыць супраць Ізраіля ядзерную зброю

  • 13.07.2025, 10:16

Дарадца спікера парламента Ірана апублікаваў відэа з верагодным ядзерным ударам.

Іран гатовы ўжыць ядзерную бомбу супраць Ізраіля, заявіў прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху ў інтэрв'ю Fox News. Пра гэта піша The Jerusalem Post.

Гаворачы пра вайну з Іранам, ён адзначыў, што Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі «паспяшаўся ператварыць узбагачаны ўран у зброю пасля падзення "Хезбалы" і распаду краінаў восі».

«Мы гэта бачылі. Мы сказалі, што цягам года яны будуць мець ядзерную бомбу і скарыстаюць яе. У адрозненне ад іншых ядзерных дзяржаваў, яны сапраўды яе скарыстаюць і знішчаць нас», – падкрэсліў Нетаньяху.

У той самы час выданне звярнула ўвагу, што стратэгічны дарадца спікера парламента Ірана Мехдзі Махамадзі апублікаваў у суботу ў сваёй гісторыі ў Instagram відэа, на якім відаць два грыбападобныя воблакі і радыеактыўныя ападкі, якія распаўсюджваюцца па ўсім Ізраілі.

Апошнія навіны