BE RU EN

Над Гомельскім раёнам збілі невядомы беспілотнік

  • 13.07.2025, 11:28

Абломкі ўпалі ў раёне Зябраўкі.

У Гомельскім раёне гэтай ноччу быў збіты невядомы БПЛА, паведамляе «Флагшток».

Рэшткі дрона ўпалі ў раёне Зябраўкі блізу гадзіны ночы. Хто менавіта і якім спосабам збіў апарат – невядома.

Характэрна, што ўкраінскія маніторынгавыя каналы перад гэтым не паведамлялі пра ўварванне дронаў у паветраную прастору Беларусі.

Гэта можа сведчыць пра тое, што быў збіты малапрыкметны для ўкраінскіх радараў беспілотнік – напрыклад расейская «Гербера».

Апошнія навіны