BE RU EN

У Беларусі банкруціцца падраздзяленне адной з міжнародных кампаній

  • 13.07.2025, 14:57

Пасля 12 гадоў працы на айчынным рынку.

Беларускае падраздзяленне міжнароднай кансалтынгавай кампаніі Civitta праходзіць праз працэдуру банкруцтва пасля 12 гадоў працы на айчынным рынку.

Эканамічны суд Менска пачаў вытворчасць паводле справы аб банкруцтве ТАА «Світа Бі Уай», прызнаўшы немагчымасць задаволіць патрабаванні крэдытораў.

Кампанія, заснаваная былым партнёрам McKinsey, пачала працу ў Беларусі ў лютым 2013 года. Штаб-кватэра Civitta International знаходзіцца ў Эстоніі, адкуль ажыццяўлялася кіраванне беларускім офісам.

За гады працы кампанія зарэкамендавала сябе як пастаўшчыца паслуг у сферы кіраўніцкага кансалтынгу і аналітыкі звестак для карпарацый і дзяржаўных установаў.

Сярод вядомых праектаў Civitta ў Беларусі – даследаванні фінтэх-экасістэмы краіны, распрацоўка стратэгіі для холдынгу «Белаўтадар» у рамках супрацоўніцтва з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Кампанія спецыялізавалася на распрацоўцы бізнэс-стратэгій, кіраванні інавацыямі і digital-ідэях.

У ліпені 2024 года кіраўніцтва кампаніі прыняло пастанову аб закрыцці беларускага офіса і ініцыявала яго ліквідацыю.

Апошнія навіны