BE RU EN

Эстонія ўпершыню правяла стрэльбы з HIMARS

  • 13.07.2025, 15:13

Відэафакт.

Эстонскія вайскоўцы ўпершыню правялі баявыя стрэльбы з амерыканскіх рэактыўных сістэмаў залпавага агню HIMARS.

Пра гэта паведамляе ERR.

Першыя баявыя стрэльбы з РСЗА HIMARS былі праведзеныя ў пятніцу, 11 ліпеня, на эстонскім востраве Саарэмаа. Такое ўзбраенне прыбыло ў краіну гэтай вясной пасля некалькіх месяцаў падрыхтоўкі.

Вайскоўцы паведамілі, што ўсе ракеты паспяхова падбілі марскія цэлі на адлегласці да 15 км – іхні памер параўнальны са звычайным вядром.

«Так, яны працуюць! Сёння Сілы абароны Эстоніі ўпершыню правялі вучэнні з выкарыстаннем уласных сістэмаў HIMARS», – адзначылі ў эстонскім Мінабароны.

Апошнія навіны