BE RU EN

З'явілася важная інфармацыя для беларусаў, якія збіраюцца заўтра выйсці на вуліцу

  • 13.07.2025, 15:19

Сіноптыкі папярэджваюць.

У Беларусі сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 14 ліпеня праз неспрыяльнае надвор'е.

«Раніцай і днём 14 ліпеня (панядзелак) на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, у дзённыя гадзіны пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с», – кажуць сіноптыкі.

Пры гэтым будзе горача.

У Менску ў панядзелак днём таксама чакаецца навальніца.

Нагадаем, што ўвечары 10 ліпеня на Беларусь абрынуліся навальніцы і вецер, асабліва жудасныя наступствы яны пакінулі ў Магілёве.

Апошнія навіны