BE RU EN

У Варшаве ўзгадалі беларускага добраахвотніка Мікалая Ільіна

  • 13.07.2025, 18:29

Герой Украіны, Беларусі і Эстоніі загінуў пяць гадоў таму.

У Варшаве прайшла акцыя памяці героя Украіны, Беларусі і Эстоніі, беларускага добраахвотніка Мікалая «Эстонца» Ільіна, які загінуў на Данбасе пяць гадоў таму. Мерапрыемства прайшло 13 ліпеня ў зале Яна Паўла ІІ касцёла св. Аляксандра ў Варшаве, паведамілі сайту Charter97.org арганізатары.

Мікалай Ільін - герой Плошчы Каліноўскага 2006 года, вайсковы медык, які пяць гадоў таму загінуў на Данбасе падчас спробы эвакуацыі параненага байца.

На мерапрыемстве выступілі: святар Вячаслаў Барок, лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, Алена Талстая, Дзмітрый Лупач, добраахвотнікі Сяргей Пальчэўскі і Аляксандр «Кажан» Буцько.

Да пятай гадавіны гібелі Мікалая Ільіна прагучалі словы не толькі пра гераічны лёс беларускага добраахвотніка, але і пра ягоных пабрацімаў — і ў барацьбе з незаконнай уладай Лукашэнкі ў Беларусі, і з расейскімі войскамі ва Украіне.

Апошнія навіны