BE RU EN

Баксёр Вусік прызнаўся, што зробіць пасля перамогі Украіны ў вайне з Расеяй

  • 13.07.2025, 18:31

Украінскі спартовец распавёў пра сваё хобі.

Уладальнік тытулаў WBC, WBA, WBO і IBO ў суперцяжкай вазе, украінскі баксёр Аляксандр Вусік, які 19 ліпеня правядзе рэванш з чэмпіёнам IBF Даніэлем Дзюбуа, распавёў аб сваім хобі, піша New Voice.

Баксёр прызнаўся, што любіць спяваць, асабліва ў караоке, але пакуль праз вайну Расеі супраць Украіны гэтага не робіць, паведамляе Froch On Fighting.

«Я люблю спяваць - дома, у аўтамабілі, увесь час. Цяпер я гэтага не раблю, бо ў маёй краіне вайна. Я не хаджу ў рэстарацыі, толькі рэдка мы можам некуды пайсці з жонкай. Але зараз караоке для мяне на паўзе. Калі пераможам - пайду паспяваю.

Гэта ўкраінскія песні. Многія мае сябры любяць ангельскія песні. Я таксама, але праспяваць магу хіба што два-тры словы.

Я люблю весяліцца, заўсёды. Атрымліваю асалоду ад часу, праведзенага з жонкай, дзецьмі, з людзьмі. Таму што жыццё — гэта жыццё, яно цудоўнае», — сказаў Вусік.

Рэванш паміж Вусікам і Дзюбуа адбудзецца 19 ліпеня ў Лондане на Уэмблі. На коне будзе званне абсалютнага чэмпіёна свету ў суперцяжкай вазе.

Апошнія навіны