BE RU EN

Кіраўнік NATO ляціць у ЗША на фоне абяцанай Трампам «важнай заявы наконт Расеі»

  • 13.07.2025, 18:50

Марк Рутэ наведае Вашынгтон 14 ліпеня.

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ наведае Вашынгтон 14 ліпеня і ў аўторак, 15 ліпеня, сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, дзяржсакратаром Марка Рубіё і міністрам абароны Пітам Хегсетам, гаворыцца ў прэс-рэлізе NATO.

Прычына візіту Рутэ ў паведамленні не ўдакладняецца, аднак Трамп у нядаўнім інтэрв'ю NBC News заявіў, што ЗША гатовыя пастаўляць зброю Украіне праз NATO і што ў панядзелак ён зробіць «вялікую заяву наконт Расеі», піша Reuters.

Выданне падкрэслівае, што адміністрацыя Трампа дагэтуль адпраўляла толькі тыя тыпы ўзбраенняў, якія былі адобраныя былым прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Апошнія навіны