Якім будзе надвор'е ў Беларусі на наступным тыдні
- 13.07.2025, 19:11
Навальніцы застануцца з намі.
На наступным тыдні дзякуючы цёплым паветраным масам з поўдня ў Беларусі будзе цёпла. Аднак надвор'е будзе няўстойлівым: нераўнамерныя дажджы, парывісты вецер і навальніцы - вось да чаго трэба быць гатовым у yfqбліжэйшыя дні, расказаў у эфіры дзяржТВ сіноптык Дзмітры Рабаў.
У пачатку тыдня па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўдзень у панядзелак, 14 ліпеня, складзе +25...+29°C, а ў аўторак, 15 ліпеня, +22...+27°C.
Але ў сярэдзіне тыдня ў краіну прыйдзе чарговы атмасферны фронт з дажджамі, навальніцамі і парывістым ветрам. У сераду, 16 ліпеня, тэмпература складзе +21...+27°C.
Удзень у чацвер, 17 ліпеня, у краіне будзе +17...+21°C, у пятніцу, 18 ліпеня, ад +14°C на захадзе да +24°C на паўднёвым усходзе.
У выхадныя нас па-ранейшаму чакаюць дажджы і навальніцы, уначы і раніцай магчымы туман. У суботу, 19 ліпеня, тэмпература складзе +18...+24°C, у нядзелю, 20 ліпеня, ад +18°C на ўсходзе да +26°C на захадзе.