У Коўне прызямліўся шар з цыгарэтамі з Беларусі
- 13.07.2025, 19:56
Яго знайшлі ў двары адной з гімназій.
Кантрабандысты паспрабавалі пераправіць у Літву чарговую партыю беларускіх цыгарэт, пішуць мясцовыя медыі. Але шар, да якіх была прывязаная каробка з цыгарэтамі, прызямліўся не ў тым месцы. Яго знайшлі ў двары адной з гімназій Коўна.
«Што гэта за штука - паветраны шар са скрынкай? Яго там сапраўды не было ні ўдзень, ні ўвечары. Першая думка была - нейкая кантрабанда», - распавёў адзін з мясцовых жыхароў сайту kasvyksta.lt.
Прадстаўнік службы Гедрус Мішуціс расказаў, што ў каробцы, прывязанай да шара, знайшлі блізу паўтары тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт.