BE RU EN

Ля Запарожскай АЭС раздалася незвычайная стральба

  • 13.07.2025, 20:16

Каля энэргаблокаў знойдзеныя гільзы.

Місія Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ), якая знаходзіцца на захопленай расейскімі акупантамі Запарожскай АЭС, чула страляніну каля АЭС. Пра гэта МАГАТЭ праінфармавала 13 ліпеня са спасылкай на кіраўніка агенцтва Рафаэля Гросі.

«Група экспертаў МАГАТЭ на ЗАЭС ва Украіне паведаміла, што мінулай ноччу чула сотні стрэлаў са стралковай зброі, што з'яўляецца апошняй прыкметай ваеннай актыўнасці, якая патэнцыйна пагражае ядзернай бяспецы», – гаворыцца ў паведамленні.

МАГАТЭ назвала страляніну «незвычайнай», бо была «вялікая колькасць стрэлаў, якія паўтараліся цягам гадзіны, пачынаючы з 22.00 паводле мясцовага часу».

«Праводзячы агляд аб'екта сёння раніцай, яны выявілі шматлікія гільзы малакаліберных набояў, якія былі раскіданыя на зямлі каля рэактарных блокаў №5 і №6. Не было выяўлена ніякіх прыкмет разбітых вокнаў ці іншых фізічных пашкоджанняў», - патлумачылі ў міжнародным агенцтве.

Апошнія навіны