BE RU EN

Макрон анансаваў падваенне абароннага бюджэту Францыі

  • 13.07.2025, 21:18

Да 2027 года.

Французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон, выступаючы перад Узброенымі сіламі, абвясціў, што абаронны бюджэт "падвоіцца да 2027 года” ў параўнанні з 2017-м годам. Ягоныя словы падае BFMTV.

“У 2027 годзе мы выдадзім на нашу абарону €64 млрд. Гэта ўдвая перавышае бюджэт узброеных сіл у 2017 годзе”, — сказаў ён.

Макрон расказаў, што ўвосень будзе пададзеная "актуалізацыя" закона аб вайсковым праграмаванні на 2024-2030 год, дадаўшы, што “адмаўляецца” дапусціць, каб гэтая “новая і гістарычная спроба” фінансавалася за кошт “пазыкі”.

Апошнія навіны