BE RU EN

Сэнатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне

  • 13.07.2025, 21:21

Амерыканскі палітык заявіў, што Пуцін зрабіў памылку.

Сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм параіў ставіцца да анансаванай заўтрашняй заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сур'ёзна. Маўляў, найбліжэйшым часам мы ўбачым рэкордныя пастаўкі зброі для таго, каб дапамагчы Украіне абараніць сябе, сказаў ён у інтэрв'ю CBS News.

Амерыка, са слоў Ліндсі Грэма, пачне прадаваць Еўропе велізарную колькасць зброі, якая можа прынесці карысць Украіне. Ён таксама раіць сачыць за навінамі аб арыштаваных актывах Расеі.

"Пуцін разлічваў, што мы стомімся, і Еўропа таксама. Ён здзейсніў велізарную памылку",-заявіў сенатар-рэспубліканец.

Паводле ягоных слоў, Кангрэс знаходзіцца на мяжы прыняцця самага значнага пакета санкцый у гісторыі ЗША.

“Кітай, Індыя і Бразілія, вы моцна зазнаеце, калі будзеце дапамагаць Пуціну”, — папярэджвае ён.

Апошнія навіны