Гол Шкурына дапамог «Легіі» ўзяць Суперкубак Польшчы ў футболе
- 13.07.2025, 21:39
Беларус рэалізаваў выхад сам-насам.
У нядзелю, 13 ліпеня, у матчы за Суперкубак Польшчы ў футболе варшаўская «Легія» сустракалася з «Лехам» з Познані.
У складзе каманды з Варшавы беларускі форвард Ілля Шкурын выйшаў на поле ў стартавым складзе.
У канцы першага тайма нападнік, рэалізаваўшы выхад сам-насам, забіў мяч. На 85-й хвіліне Шкурын быў заменены. Сталічная каманда перамагла з лікам 2:1.
Для Шкурына гэта другі трафей за час выступу ў «Легіі». Раней ён стаў уладальнікам Кубка Польшчы.