BE RU EN

На волю выйшаў былы вядоўца АНТ Дзмітрый Семчанка

  • 14.07.2025, 12:56

Ён цалкам адбыў трохгадовы тэрмін.

Раней Семчанка працаваў на тэлеканале АНТ і нават узначальваў так званы «прэзідэнцкі пул». У 2020-м пасля сфальсіфікаваных выбараў ён пакінуў тэлеканал і далучыўся да акцый пратэсту. Яму прысудзілі 15 дзён за ўдзел у акцыі, на якой ён прысутнічаў яшчэ ў якасці журналіста АНТ, паведамляе «Еўрарадыё».

У верасні 2022 года Семчанку зноў арыштавалі і абвінавацілі ўжо ў «распальванні варожасці». На яго завялі крымінальную справу, паводле якой журналісту прысудзілі тры гады калоніі. Ён цалкам адбыў увесь тэрмін.

Апошнія навіны