BE RU EN

Ва Украіне зменіцца прэм'ер-міністр

  • 14.07.2025, 15:09

Зяленскі надумаў змяніць Шмыгаля.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў Юліі Свірыдзенцы ўзначаліць урад Украіны і істотна абнавіць яго працу.

Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў у панядзелак, 14 ліпеня, пасля сустрэчы з першай віцэ-прэм'ер-міністаркай.

"Я прапанаваў Юліі Свірыдзенцы ўзначаліць урад Украіны і істотна абнавіць яго працу. Чакаю прадстаўлення праграмы дзеянняў новага ўрада найбліжэйшым часам", - заявіў украінскі лідар.

Цяпер пасаду прэм'ер-міністра займае Дзяніс Шмыгаль. Чакаецца, што неўзабаве будуць прадстаўленыя як кадравыя змены, так і стратэгічныя прыярытэты будучага складу ўрада.

Апошнія навіны