BE RU EN

Мінлясгас пераходзіць у аварыйны рэжым працы

  • 14.07.2025, 17:07

Што адбываецца?

Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік скасаваў усе культурна-масавыя і спартовыя мерапрыемствы галіны. Аб прычынах такой пастановы расказалі ў Telegram-канале ведамства.

Акрамя таго, не будуць праводзіцца семінары і нарады, якія не носяць неадкладны характар.

Забарона ўведзеная на ўвесь ліпень. Аднак у ведамстве не выключаюць падаўжэнне пастановы і на жнівень. Усё будзе залежаць ад існага становішча.

Прычынай сталі бураломы, якія ўтварыліся праз непагадзь 9-10 ліпеня.

«Цяпер важна мінімізаваць адцягненне людзей. Максімальна засяродзіцца на вызначэнні дакладных аб'ёмаў пацярпелых насаджэнняў, аператыўна размеркаваць аб'ёмы работ і пачаць распрацоўку новых бураломаў», – растлумачыў сваё рашэнне Кулік.

Таксама міністр сустрэўся з кіраўніком Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачэнкам. Яны абмеркавалі аператыўную абстаноўку, неабходнасць прыцягнення ў рэгіёны, якія найбольш пацярпелі ад непагадзі, дадатковыя сілы і рэсурсы.

Апошнія навіны