На радзіме Скарыны ліквідуюць мясцовую друкарню
- 14.07.2025, 17:26
Яна прапрацавала больш за сто гадоў.
У Полацку ліквідуюць мясцовую друкарню. Гэта адно са старэйшых дзяржпрадпрыемстваў горада, якое рабіла этыкеткі і ўпакоўкі ўсёй малочнай вытворчасці Віцебшчыны, піша канал «Витебск, я гуляю».
Друкарня носіць імя самага вядомага палачаніна - «Спадчына Ф. Скарыны». 10 сакавіка 2025 г. прадпрыемства падалося на ліквідацыю.
Дарэчы, яшчэ ў 2018 годзе друкарня адзначала 100-годдзе. Тады яе назвалі ўзорным прадпрыемствам. Аднак з 2022 года яе сайт маўчыць.
На аўкцыёны зараз выставілі гаражы і склады друкарні.