BE RU EN

Трамп: Я вельмі незадаволены Расеяй

  • 14.07.2025, 18:49

Прэзідэнт ЗША даў Пуціну 50 дзён.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў на прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ, што вельмі незадаволены дыктатарам РФ Уладзімірам Пуціным.

«Я вельмі, вельмі незадаволены Расеяй. Мы плануем вельмі сур'ёзныя [захады]...Калі мы не дасягнём пагаднення цягам 50 дзён, мы ўвядзём вельмі жорсткія тарыфы, амаль 100%, вы называеце іх другаснымі тарыфамі», - сказаў ён.

Ён паўтарыў, што «вельмі расчараваны» Пуціным. Трамп разлічваў, што мірнае пагадненне будзе заключана яшчэ два месяцы таму.

Апошнія навіны