BE RU EN

У Іванаўскім раёне дзіця выпала з аўтамабіля падчас руху

  • 14.07.2025, 19:00

12-гадовы пасажыр адшпіліў рамень бяспекі.

Аварыя, у выніку якой было траўмаванае дзіця, здарылася ў Іванаўскім раёне Берасцейскай вобласці. Як расказалі праваахоўнікі, ДТЗ адбылося блізу 11.40 у нядзелю, 13 ліпеня 2025 года.

39-гадовы кіроўца кіраваў аўтамабілем Ford і рухаўся па аўтадарозе Н-508 «Яечкавічы-Патапавічы-Петрашы».

На перасячэнні дарог Н-508 і Н-477 «Дубое-Кужалічын» кіроўца ажыццяўляў правы паварот, у аўтамабілі на пасажырскім сядзенні знаходзіўся 12-гадовы пасажыр. У момант ажыццяўлення павароту ён адшпіліў рамень бяспекі, адчыніў бакавыя дзверы і выпаў на праезную частку.

Дзіця шпіталізавалі ў медустанову, яму спатрэбілася дапамога медыкаў.

Апошнія навіны