BE RU EN

Курс біткойна пабіў чарговы гістарычны рэкорд

  • 14.07.2025, 20:48

Крыптавалюта сёння перавысіла ўзровень $123 тыс.

Курс біткойна пабіў чарговы гістарычны рэкорд, перасягнуўшы сёння ўзровень $123 тыс. Нават з улікам карэкцыі ў другой палове дня да значэнняў $121,3 тыс. ягоны кошт застаецца вышэйшы за паказнікі папярэдніх дзён.

Галоўная крыптавалюта займае ўсё больш значнае месца як у партфелях інстытуцыйных фундатараў, так і асобных кампаній. Да таго ж удзельнікі рынку чакаюць у найбліжэйшы час змякчэння палітыкі ФРС, што падштурхоўвае да росту попыту на рызыкоўныя актывы.

Нягледзячы на чаканні дасягнення новых максімумаў у найбліжэйшыя дні, эксперты не выключаюць істотнага карэктавання, якое можа вярнуць кошт біткойна да $ 105–115 тыс.

Апошнія навіны