Axios: Краіны NATO набудуць у ЗША зброю на $ 10 млрд для паставак Украіне
- 14.07.2025, 21:21
План паставак зброі прадугледжвае перадачу дальнабойных ракетаў.
Украіна атрымае амерыканскую зброю на 10 млрд даляраў. Яе ў ЗША набудуць краіны Еўропы.
Пра гэта паведамляе Axios.
Неназваная крыніца расказала Axios, што ЗША прададуць краінам NATO ўзбраення прыкладна на 10 мільярдаў даляраў у рамках першага этапу.
Чакаецца, што ўкраінскія ваяры атрымаюць амерыканскія ракеты, сродкі СПА і артылерыйскія снарады.
У той самы час два неназваныя суразмоўцы расказалі Axios, што план паставак зброі Украіне прадугледжвае перадачу дальнабойных ракетаў, здольных наносіць удары ўглыб тэрыторыі Расеі.